«Госнадзор» — Народная кавер-группа

Сваю творчую дзейнасць кавер-гурт “Госнадзор” пачаў у 2006 годзе на базе Пакалюбіцкага сельскага дома культуры дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры Гомельскага раёна”.

Заснавальнікам калектыву з’яўляецца Яначкін Антон Леанідавіч. З 2008 года кіраўніком стаў Крывянков Мікалай Уладзіміравіч.

Праз склад гурта прайшло нямала музыкаў, у ліку якіх былі і людзі, якія валодаюць музычнай граматай, і так званыя “самавукі” (без музычнай адукацыі). На цяперашні час у калектыве чатыры чалавекі.

Рэпертуар гурту вельмі разнастайны: ад мяккагучнай поп-музыкі да магутных акордаў року. Ён ўключае ў сябе вакальна-інструментальные творы ў склад якіх ваходзяць кампазіцыі з рэпертуару гуртоў “Леприконсы”, “Звери”, “Ласковый май”, “Синяя птица”, “Братья Гримм” і г.д. Вялікая ўвага надаецца збалансаванасці гучання і сцэнічнай культуры.

Кавер-гурт “Госнадзор” вельмі мабільны, лёгкі на ўздым — гэта калектыў аднадумцаў, здольны не толькі ўмацаваць свае творчыя пазіцыі, але і пастаянна развіваецца ў музычным майстэрстве, працы над гучаннем і ўзроўнем выканання. Рэпертуар гурта пастаянна пашыраецца. Вядзецца актыўная праца па пашырэнні кавер-групы з прыцягненнем духавых інструментаў.

Калектыў карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў рознага ўзросту, мае вялікі вопыт канцэртная дзейнасці. Актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці горада Гомеля, Гомельскага раёна, вобласці і за яе межамі. Выступае ў дамах творчасці, на адкрытых канцэртных пляцоўках гарадскіх паркаў і плошчаў. Калектыў пастаянны ўдзельнік у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня моладзі, Дня горада, свята Перамогі, мерапрыемствах прысвечаных прапагандзе здаровага ладу жыцця. Удзельнічае ў фестывалях і конкурсах, акцыях, прымае ўдзел у радыё і телевізійных перадачах. З 2013 году песні кавер-гурта гучалі на пляцоўках горада Гомеля, Рэчыцы, Веткі, Жлобіна, Буда-Кашалёва. Сустрэча з музыкамі нясе радасць і незабыўныя ўражанні.

Паспяховая дзейнасць кавер-гурту ажыццяўляецца дзякуючы прафесійным майстэрстве і творчай энергіі яго кіраўніка – Крывянкова Мікалая, а так самазгуртаванай працы ўсяго калектыву.

За перыяд творчай дзейнасці калектыў узнагароджваўся дыпломамі, падзячнымі лістамі, сярод якіх:

  • дыплом ІІ ступені ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшы праект тэматычнай дыскатэкі і лепшую арганізацыю дыскатэчных моладзевых мерапрыемстваў “Молодость — это мы” ў намінацыі “Лепшая арганізацыя дыскатэчных моладзевых мерапрыемстваў” (2015г., г. Чачэрск);

  • дыплом І ступені ў фестывалі маладых выканаўцаў папулярных песень мінулых гадоў “Песни юности наших отцов” (2015г., Гомельскі раён);

  • дыплом І ступені адкрытага фестывалю — конкурсу вакальна-інструментальных ансамбляў “Серебряная лира” (2015г., г. Клінцы, Расія);

  • дыплом І ступені рэгіянальны конкурс вакальна-інструментальных ансамбляў і рок-гуртоў “Навальніца” (2015г., Гомельскі раён);

  • дыплом лаўрэата ІІ ступені у II адкрытым фестывалі вакальна-інструментальных ансамбляў “Серебрянная лира” (2016 г., г. Клінцы, Расія), так сама дыпломы у намінацыі: лепшы інструменталіст (баян) – Крывянкоў Мікалай, лепшы інструменталіст (труба) – Грачык Сіманян, за лепшае выкананне песні, прысвечанай Году Расійскага кіно.