У доме культуры пасёлка Зябраўка адбылося шанаванне перадавікоў вытворчасці ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”

22 декабря 2018

Падыходзіць да завяршэння чарговы сельскагаспадарчы год. Аграрыі раёна падводзяць вынікі сваёй работы, вызначаюць перспектывы года наступнага і ўшаноўваюць лепшых працаўнікоў галіны, якія адзначыліся на работах падчас пасяўной кампаніі, жніва і ўборкі ўраджаю. У доме культуры пасёлка Зябраўка адбылося шанаванне перадавікоў вытворчасці ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”.

Сёлета ААТ “Птушкафаб-рыка “Рассвет” традыцыйна прадэманстравала добрыя паказчыкі ў рабоце. Прычым, гэта ўдалося зрабіць у няпростых кліматычных умовах. Перш за ўсе, калектыву прадпрыемства ўдалося захаваць лідыруючыя пазіцыі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Пад зерневыя культуры ў гаспадарцы было адведзена 1370 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 21,2 цэнтнера з гектара. У мінулым годзе яна была 24,5. Варта адзначыць, што сёлета ўсе сяльгаспрадпрыемствы раёна знізілі вытворчасць зерня каласавых культур. Плошча кукурузных палеткаў у гаспадарцы ў гэтым годзе складала 2100 гектараў. Дарэчы, самая найбольшая ў раёне, прызначаная на атрыманне кукурузнага зерня. Сярэдняя ўраджайнасць “каралевы палеткаў” склала 62 цэнтнера на круг. Пры гэтым хлебаробы гаспадаркі забяспечылі высокую ўраджайнасць на бала-гектар пасяўной плошчы і, такім чынам, занялі другое месца ў раёне.

Са словамі шчырай падзякі да герояў сёлетняга жніва звярнуўся дырэктар ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” Рафік Гаджыеў. Ён пажадаў далейшых працоўных поспехаў тым, хто самаадданай працай стварае не толькі дабрабыт сваёй сям’і, але і працуе на карысць усяго калектыву. Рафік Раміевіч уручыў заслужаныя ўзнагароды перадавікам.

Пераможцамі працоўнага спаборніцтва ў час уборачнай кампаніі 2018 года прызнаны сямейны экіпаж камбайна “Палессе” КЗС-1218 у скла-дзе бацькі і сына Уладзіміра і Аляксандра Пашковых. Дарэчы, сёлета па намалоту кукурузы яны занялі трэцяе месца ў раёне. Вынік работы гэтага працоўнага дуэту — больш як тры тысячы тон намалочанага кукурузнага зерня.

На другім месцы ў гаспадарцы сёлета — хлебаробы Андрэй Суздалеў і Аляксандр Чуясаў. На адвозцы зерня падчас жніва вызначыліся вадзіцелі Анатоль Кацалапаў і Ілля Серпікаў. Сваё майстэрства прадэманстравалі аператары зернесушыльных установак. На СКУ-10 — Васіль Варабей і Раман Валькоў. Дзмітрый Нікіцін і Сяргей Еўдасёў — на КЗВС-40, а Міхаіл Кісялёў і Аляксандр Котаў — лепшыя на КЗСВ-30.

Традыцыйна ў ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” вызначаюць пераможцаў у намінацыі “Лепшы па прафесіі”. Цырымонію ўзнагароджвання правёў галоўны заатэхнік прадпрыемства Вячаслаў Змушко. На сцэну запрасілі Любоў Гардзейчыкаву і Юрыя Барзенкова. Яны прызнаны лепшымі ў намінацыі “Аператар птушкафабрык і механізаваных сістэм”. Алена Жукава сёлета з’яўляецца лепшым птушкаводам, а Ніна Пыракова — абвальшчыкам мяса птушкі. Эдуард Чэбатаў — лепшы вадзіцель, а Пётр Осіпаў прызнаны лепшым трактарыстам-машыністам. Лепшым токарам прадпрыемства з’яўляецца Аляксандр Добшыкаў, а Мікалай Кулікоў — лепшы электраманцёр. Машыніст пагрузачна-разгрузачных машын Вячаслаў Ступак адзначаны як лепшы ў сваёй намінацыі. Аляксандр Вергуноў вызначыўся на жывёлагадоўчым фронце. Лепшы прадавец працуе ў магазіне № 40. Гэта — Алена Саракалетава. Лепшым мыйшчыкам на прадпрыемстве прызнаны Аляксандр Ляхаў.

Усе сёлетнія паказчыкі ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” — вынік работы зладжанага калектыву. Невыпадкова, што на абласных “Дажынках” за шматгадовую плённую працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу дырэктар прадпрыемства Рафік Гаджыеў узнагароджаны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў.

Урачыстасць у доме культуры праходзіла пад акампанемент мясцовых артыстаў.

Текст взят с сайта http://sozhnews.by/obshchestvo/u-dome-kultury-pasjolka-zyabra-ka-adbylosya-shanavanne-peradaviko-vytvorchastsi-aat-ptushkafabryka-rassvet